Вайна88

З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі

З моманту правалу планаў бліцкрыгу ў лютым-сакавіку 2022 года расійскае палітычнае кіраўніцтва так і не здолела змяніць тактыку ваенных дзеянняў. На гэта звяртаецца ўвага ў аналізе, размешчаным на сайце так званага «Каардынацыйнага цэнтра дапамогі Наваросіі» — ініцыятывы, якая гуртуе шавіністычных актывістаў.

Украінскія байцы на знішчанай расійскай тэхніцы. Фота: Мінабароны Украіны

Галоўнай памылкай расійскага камандавання аўтар тэксту называе прымяненне састарэлай тактыкі, якая саступае тактыцы манеўранай вайны, што выкарыстоўвае ўкраінская армія. Расійскі бок сканцэнтраваўся на колькаснай перавазе войскаў і тэхнічных характарыстык узбраення замест забеспячэння кіравання войскамі ў рэжыме рэальнага часу з вядзеннем разведкі ва ўсіх напрамках.

У той жа час сучаснае аснашчэнне ўкраінскай арміі пераноснымі зенітна-ракетнымі комплексамі (ПЗРК) «Джавелін», і «Стынгер», а пазней беспілотнікамі «Байрактар», якія забяспечвалі пастаянную разведку, дазволілі ўкраінскай мабільнай лёгкай пяхоце паспяхова дзейнічаць супраць танкаў праціўніка. У выніку панесеных страт Расіі давялося адпраўляць на фронт не толькі танкі Т-72 і Т-80, але і састарэлыя Т-62. Акрамя страт у тэхніцы, Расія траціла вопытны асабовы склад.

Фота: mil.in.ua

Непрадуманае выкарыстанне боепрыпасаў вясной і летам 2022 года прывяло да «снараднага голаду». А страты «кадравай» пяхоты прывялі да выкарыстання на фронце ненавучаных і практычна некіраваных часцей, сфармаваных з мабілізаваных. Такія падраздзяленні сутыкаюцца з дэфіцытам вопытнага камандавання, а таксама цяжкага ўзбраення і тэхнікі.

Акрамя гэтага, у баях былі задзейнічаныя часці ўнутраных войскаў, Расгвардыі, якія не мелі ні агульнавайсковай падрыхтоўкі, ні баявога вопыту. Пры гэтым камандаванне надавала ўвагу не забеспячэнню іх кіраванасці і навучанню абыходжанню з цяжкім пяхотным узбраеннем, а «гатоўнасці несці страты».

Расійскія войскі паказалі сваю няздольнасць павысіць эфектыўнасць поспехаў за кошт утрымання праціўніка, які трапіў у кацёл. У выніку каштоўныя ўкраінскія вайсковыя спецыялісты пазбягалі гібелі ці палону і працягвалі далей ваяваць, забяспечваючы кіраванне, сувязь, абслугоўванне артылерыі.

Катастрафічныя наступствы мае ідэя «даціснуць» праціўніка «штурмамі», якая авалодала розумамі расійскага кіраўніцтва. Замацаванне ўкраінскага боку на пазіцыях зрабіла такія спробы франтальных прарываў абароны малаэфектыўнымі. Прычына ў тым, што яна складаецца з некалькіх ліній. Пры страце адной войскі проста пераходзяць на другую. А ў выніку пастаянных штурмаў расійскія войскі нясуць вялікія страты не проста жывой сілы, а вопытных байцоў.

Вопыт першых сямі месяцаў вайны, якія скончыліся разгромам расійскіх войск пад Ізюмам, не быў улічаны.

Па-першае, «снарадны голад» не спыніў наступленне.

Камандаванне працягвала штурмаваць украінскія пазіцыі і губляць пяхоту. У «штурмавую пяхоту» пачалі пераводзіць артылерыстаў, а ў якасці бранятэхнікі выкарыстоўваць танкі без дынамічнай абароны і лёгкабраніраваныя артылерыйскія цягачы з кулямётамі. 

Як сцвярджаецца ў матэрыяле, усё гэта паставіла крыж на аднаўленні баяздольнасці найбольш вопытных і матываваных падраздзяленняў Узброеных сіл Расіі — першага і другога армейскіх карпусоў самаабвешчаных рэспублік Данбаса. Падраздзяленні на працягу года не выводзіліся на адпачынак, папаўненне і навучанне. А новае папаўненне не ўмее карыстацца зброяй.

Па-другое, не быў забяспечаны паўнавартасны навучальны працэс для мабілізаваных.

З іх спачатку фармавалі самастойныя падраздзяленні, а баявая вартасць такіх часцей была блізкая да нуля. Толькі пасля некалькіх разгромаў і вострага дэфіцыту асабовага складу ў часцях, якія рэальна ваявалі, мабілізаваных сталі размяркоўваць у наяўныя палкі і брыгады, якія вялі штурмы ўкраінскіх пазіцый. Што зноў прывяло да значных страт.

Па-трэцяе, камандаванне пачало фармаваць новыя буйныя рэгулярныя вайсковыя аб'яднанні.

Гэта адбываецца пры вялікім недахопе вопытнага камандзірскага і сяржанцкага складу і патрабуе паставак сучаснай вайсковай тэхнікі, якой не хапае нават для аднаўлення страт.

Па-чацвёртае, засталіся нявырашанымі тэхнічныя пытанні сувязі.

У сістэме армейскай закрытай радыёсувязі «Азарт» няма пераносных і базавых станцый, якія перавозяцца. Акрамя гэтага, бранятэхніка старых узораў мае сродкі сувязі, якія лёгка і адназначна ідэнтыфікуюцца ўкраінскім бокам. Гэта дазваляе яму хутка перакінуць свае сілы на тыя ўчасткі, дзе гэтая тэхніка толькі плануецца да выкарыстання, што зноў жа прыводзіць да пастаянных і масавых страт.

Закупленыя партатыўныя радыёстанцыі Kirisu не былі забяспечаныя запаснымі акумулятарнымі батарэямі, базавымі станцыямі і неабходнай колькасцю рэтранслятараў. Спробы выкарыстання спадарожнікавай сувязі прывялі да перагрузкі каналаў.

Як сцвярджаецца ў аналізе, усе гэтыя чатыры фактары сумарна дадуць, як мінімум на вясну і лета 2023 года, цалкам прадказальны эфект — расійская армія працягне ваяваць часткова ўкамплектаванымі войскамі, якія маюць вялікія праблемы як з аднастайнасцю якасці каманднага складу, так і з мінімальным узроўнем навучання радавых і сяржантаў. Гэтымі баявымі групамі будзе цяжка камандаваць з-за адсутнасці наладжанай сувязі, а таксама з-за цяжкай прадказальнасці баявой вартасці вайсковых груп.

Агульны прагноз эксперта адносна перспектыў расійскай арміі — негатыўны.

Чытайце яшчэ:

«Непрыступная крэпасць». Генерал УСУ патлумачыў, чаму расіяне не могуць захапіць Бахмут

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

«Страты неаднаўляльныя». Вайна ва Украіне паставіла расійскую армію на мяжу банкруцтва

Каментары8

  • bybymaskovia
    23.03.2023
    ))) насмешил,
  • Kub
    24.03.2023
    Поўны внала гаўнет!
  • Петров ,но ее тот
    24.03.2023
    Эксперт , настоящий эксперт ,обязан иметь репутацию. На этой же войне по причине развития плафонов и айфонов каждая подзаборная шавка считает вправе что-то оценивать вне своей компетенции. И что удивительно, находит свою аудиторию.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»39

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →