Пад Магілёвам для затрымання падазраванага ў забойстве АМАП штурмаваў лецішча
На лецішчы пад Магілёвам затрымалі падазраванага ў забойстве. Ім аказаўся 46-гадовы магілёвец, раней судзімы за забойства.
19.04.2023 / 20:40
Днём у сераду, 19 красавіка, у міліцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Галынец-1 Магілёўскага раёна, якая прыехала да свайго сваяка на дачны ўчастак. Яна расказала, што ў двары дома з'явіўся свежы земляны насып, з якога бачныя часткі цела, а ў самім памяшканні хтосьці зачыніўся, паведаміла прэс-служба МУС.
Прысядзібны ўчастак ачапілі. Каб затрымаць чалавека, які знаходзіўся ў доме, была арганізаваная аперацыя з сілавым захопам, якую праводзіў мясцовы АМАП.
На месцы працуе следча-аператыўная група, абставіны здарэння высвятляюцца.
Чытайце таксама:
«Парушае асабістыя межы». Мужчына разбіў нунчакамі камеры відэаназірання ў Кобрыне
«Мабыць, моцна кахаў сваю жонку». Што вядома пра падвойнае забойства ў Крупках