Арыштаваная выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта
Па інфармацыі «Нашай Нівы», арышт здарыўся яшчэ ў канцы сакавіка.
06.05.2023 / 10:15
Наталля Жлоба. Фота: сацсеткі
«Наша Ніва» даведалася аб затрыманні Наталлі Жлобы — старшай выкладчыцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, якая працавала на кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы (ФАМ).
Арышт адбыўся ў канцы сакавіка, і з таго часу Наталля знаходзіцца ў СІЗА.
Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.
З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.
За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.
Чытайце таксама: