У Індыі паліцыянтам прапанавалі схуднець альбо звольніцца

Кіраўніцтва паліцыі індыйскага штата Асам вырашыла правесці «прафесійную рэгістрацыю індэкса масы цела (ІМЦ) паліцэйскіх». Рэгістрацыя ІМЦ пройдзе ў сярэдзіне жніўня. Для тых, хто не паспее прывесці свой індэкс да нормы, дадуць магчымасць паўторнага праходжання замераў яшчэ праз тры месяцы.

18.05.2023 / 20:15

Калі за адведзены тэрмін гэтыя супрацоўнікі не паспеюць скінуць вагу, ім прапануюць добраахвотны сыход на пенсію. Выключэнне складуць тыя, у каго ёсць медычныя супрацьпаказанні.

Па папярэдніх ацэнках каля 300 паліцэйскіх выйдуць на пенсію праз лішнюю вагу.

Чытайце таксама:

Індыйца, які спраўляў патрэбу на рэйках, забіла каровай

У Індыі паставілі сусветны рэкорд масавых танцаў з бубнамі

Індыйскі мільярдэр абагнаў уладальніка Amazon і стаў другім найбагацейшым чалавекам у свеце

Nashaniva.com