Знакаміты венецыянскі Гранд-канал цалкам афарбаваўся ў ярка-зялёны. Паліцыя праводзіць расследаванне

Магчыма, за гэта могуць быць адказныя кліматычныя актывісты.

29.05.2023 / 18:10

Афарбаваная вада ў венецыянскім Гранд-канале. Фота: твітар прэзідэнта Венецыі Лукі Дзая, @zaiapresidente

Вада ў венецыянскім Гранд-канале раптам афарбавалася ў ярка-зялёны колер. Пра гэта 28 мая паведамілі афіцыйныя ўлады горада.

Жыхары Венецыі сутыкнуліся з незвычайнай з’явай: у Гранд-канале каля моста Рыяльта вада стала ярка-зялёнай. За расследаванне гэтай з'явы ўзялася паліцыя горада.

Варыянтаў шмат: ад выпадковага выпуску фарбавальніку ў ваду да рэгулярных пратэстаў экаактывістаў, якія ўжо добра вядомыя сваімі акцыямі па псаванні аб'ектаў культурнай спадчыны.

«Гэтай раніцай у Гранд-канале, па паведамленнях мясцовых жыхароў, з'явілася пляма ад зялёнага фарбавальніку. Паліцыя ўжо расследуе паходжанне гэтай вадкасці», — напісаў у сваім твітары прэзідэнт Венецыі і рэгіёна Лука Дзая.

Унізе можна ўбачыць відэа ад супрацоўнікаў мясцовай пажарнай станцыі, якія 28 мая праплывалі ў Гранд-канале.

#28maggio #Venezia, Canal Grande colorato di verde e quello che hanno costatato questa mattina i #vigilidelfuoco intervenuti insieme ad @arpaveneto per dei prelievi per analizzare la colorazione anomala #soccorsiquotidiani pic.twitter.com/tzKoQqEXvx

— VigilFuoco Veneto (@vvfveneto) May 28, 2023

Цікава, што гэта ўжо не першы раз, калі вада ў Гранд-канале афарбоўваецца ў зялёны колер. У 1968 годзе аргенцінскі мастак Нікалас Гарсія Урыбура пафарбаваў ваду ў зялёны для павышэння экалагічнай дасведчанасці.

Чытайце яшчэ:

У Венецыі шукаюць «ідыёта», які скочыў з трохпавярховіка проста ў канал

Індыйскі чыноўнік асушыў вадасховішча, каб знайсці свой мабільны тэлефон

У Ціхім акіяне выявілі 5 тысяч раней невядомых істот

Марк Рыхтэр