Праваабаронцу Насту Лойка пачнуць судзіць 13 чэрвеня
Справу палітзняволенай будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько, паведамляе «Вясна».
30.05.2023 / 21:11
Насту Лойка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.
Чытайце таксама:
Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі