У Індыі рухнуў двухкіламетровы чатырохпалосны мост цераз Ганг ВІДЭА
У горадзе Бхагалпур у індыйскім штаце Біхар абрынуўся чатырохпалосны мост, які знаходзіцца ў працэсе будаўніцтва, паведамляе The Times Of India.
05.06.2023 / 12:03
Паводле крыніц выдання, абрынулася, прынамсі, 30 пліт з некалькіх калон.
NDTV перадае, што пасля абвалу знік без вестак ахоўнік, які працаваў непадалёк. Урад штата распарадзіўся правесці расследаванне інцыдэнту і заявіў, што супраць вінаватых чыноўнікаў павінны быць ужытыя строгія меры.
Чытайце таксама:
У Індыі здарылася жудасная катастрофа на чыгунцы. Загінулі 275 чалавек
Прычынай катастрофы на чыгунцы ў Індыі мог стаць збой сігналу. Модзі абяцае пакараць вінаватых