Над Беларуссю праляцеў еўрапейскі самалёт, хоць гэта забаронена санкцыямі
Над Беларуссю праляцеў грамадзянскі самалёт, які накіроўваўся з Чарнагорыі ў Літву, заўважыў тэлеграм-канал Motolko.help.
12.06.2023 / 16:28
Выглядае, што новы маршрут Ціват — Вільня, які чарнагорская кампанія Air Montenegro запусціла толькі ў канцы мая, вырашыў сёння скараціць шлях і праляцець над тэрыторыяй Беларусі. Пры гэтым змяненне курсу палёту не было апраўдана дрэннымі ўмовамі надвор'я на іншых паветраных калідорах у Літву.
Пасля прымусовай пасадкі самалёта RyanAir у Менску, у выніку якога былі затрыманыя журналіст Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Сафія Сапега, урад Літвы забараніў авіякампаніям здзяйсняць рэйсы ў паветранай прасторы Беларусі. Аднак сёння гэта правіла было парушана.
Важна таксама адзначыць, піша канал, што любы самалёт, пралятаючы над Беларуссю, аўтаматычна плаціць за карыстанне паветранай прасторай краіны — гэта плата за аказанне аэранавігацыйных паслуг. Іншымі словамі, рэйсы над Беларуссю спансуюць дзяржаўную «Белаэранавігацыю».
Чытайце таксама: