Зборная Іспаніі выйграла фінал Лігі нацый

Учора позна вечарам іспанцы ў серыі пенальці перамаглі Харватыю з лікам 5:4. 

19.06.2023 / 06:54

Фота: Martin Meissner / AP

Асноўны і дадатковы час завяршыўся без забітых галоў. А ў серыі пенальці пераможны гол забіў Дані Карвахаль.

У 2021 годзе іспанцы саступілі ў фінале Францыі, заваяваўшы сярэбраныя медалі.

У матчы за трэцяе месца зборная Італіі выйграла ў Нідэрландаў з лікам 3:2.

Так званы «фінал чатырох» праводзіўся ў Нідэрландах.

Гэта вядзецца пра дывізіён наймацнейшых — дывізіён А.

Зборная Беларусі, якая выступае ў дывізіёне С, у мінулым розыгрышы заняла апошняе месца і зараз, каб застацца ў гэтым дывізіёне, у сакавіку 2024 года згуляе з такім жа няўдачнікам зборнай Літвы.

А сёння вечарам беларусы ў адборачным турніры да Еўра-2024 згуляюць са зборнай Косава. У беларусаў пакуль тры паразы ў трох матчах, у Косава — тры нічыі.

Чытайце таксама:

Трэнер Георгій Кандрацьеў: Нас ніхто не любіць

Зборная Бразіліі па футболе ўпершыню згуляла ў чорнай форме. Чаму?

Сярэдзіна табліцы і даўгі. Як жыве некалі зорны БАТЭ

Nashaniva.com