На волю выйшлі два палітвязні, асуджаныя па «справе карагодаў»
У гэтым месяцы выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны, палітвязні Ігар Сямыкін і Глеб Нікановіч, як паведамляе «Берасцейская Вясна».
22.06.2023 / 17:33
Ігар Сямыкін
Ігара Сямыкіна і Глеба Нікановіча асудзілі па берасцейскай «справе карагодаў», распачатай паводле падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт.
Ігар Нікановіч
30 жніўня 2021 года ў Брэсце хлопцаў асудзілі на 1,5 года «хіміі». З 11 снежня 2021 года Ігар адбываў тэрмін у асіповіцкай ПУАТ-48, а Глеб — у гродзенскай ПУАТ-24.
Чытайце таксама: