Грамадства33

Медыку з Гродна далі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Справу першапачаткова разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль, але пасля працяглага перапынку прызначылі іншага суддзю — Маргарыту Ланцэвіч, як піша «Вясна».

Палітзняволены Артур Хлус да свайго затрымання працаваў фельчарам гродзенскай брыгады хуткай дапамогі і быў студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Артур родам з Пінска. Вучыўся ў Слонімскім медыцынскім каледжы, скончыў яго з чырвоным дыпломам і па заканчэнні размеркаваўся ў Гродна.

Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 года за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за ўдзел у пратэстах. Да суда Артура змясцілі ў СІЗА гродзенскай турмы №1.

Разгляд справы палітзняволенага пачаўся 27 лютага 2023 года, але па невядомай пакуль прычыне суд прыпынілі да мая. 

19 мая 2023 года КДБ дадаў палітзняволенага ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Суд прызнаў Артура Хлуса вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі на пяць гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Каментары3

  • Оставляют без медпощи население
    22.06.2023
    И они удивляются, почему нехватает врачей и почему врачи тикают из лукашенковского сасута шчасьця.
  • mikola ramanau
    22.06.2023
    jany tam zusim ahreneli ? 5 god....
  • Чаркашквараа
    22.06.2023
    А працаваць будзе хто за яго?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы7

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць