У Гомельскай вобласці працягваюць судзіць за «абразу Лукашэнкі», «агентурную дзейнасць», «здраду дзяржаве»
На гэтым тыдні ў судах Гомельскай вобласці вядуцца восем працэсаў па крымінальных справах, звязаных з палітычнай абстаноўкай у краіне. Судзяць 6 мужчын і 2 жанчын.

Шэсць з гэтых спраў вядуцца ў Гомельскім абласным судзе. Тут працягваліся закрытыя працэсы над Сяргеем Бойкам (19 чэрвеня, «агентурная дзейнасць») і Уладзіславам Пудзяком (20 чэрвеня, «здрада дзяржаве»), а таксама працэс па справе, у якой абвінавачаны — Вячаслаў Нягодзенка (20 чэрвеня, «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці»), як піша «Гомельская вясна».
23 чэрвеня адбудзецца закрытае пасяджэнне па справе супраць Вячаслава Гацмана, які, на меркаванне ўладаў, «абразіў Лукашэнку», «рэабілітаваў нацызм», «распальваў варожасць» і «садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці».
У гэтым жа судзе на гэтым тыдні разглядаюцца яшчэ 2 справы.
Палітычны зняволены Дзмітрый Лагуценка з Рагачова абвінавачаны па частцы 1 артыкула 130 КК («Распальванне варожасці», і ч. 1 арт. 368 — «Абраза Лукашэнкі». Пасяджэнне адбылося 19 чэрвеня, разглядае справу суддзя Аляксандр Піскуноў.
Сяргей Рудзянкоў з Чачэрска абвінавачваецца па 4 артыкулах: ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці»), ч. 1 і 2 арт. 361-4 — «Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці», ч. 1 арт. 368 — «Абраза Лукашэнкі», і арт. 369 — «Абраза прадстаўніка ўлады». Пасяджэнне суда па гэтай справе прайшло 20 чэрвеня, справу вядзе суддзя Руслан Царук.
Суды па справах Дзмітрыя Лагуценкі і Сяргея Рудзянкова вядуцца ў закрытым рэжыме.
Акрамя таго, палітычна матываваныя справы супраць дзвюх жанчын разглядаліся ў судзе Жлобінскага раёна. Іх абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (пратэсных акцыях).
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары