У Байдэна заўважылі на твары незвычайныя сляды. Аказваецца, ён спіць з адмысловым апаратам

Амерыканскія журналісты заўважылі, што на твары прэзідэнта ЗША апошнія дні заўважныя нейкія незвычайныя сляды-ўмяціны і пацікавіліся ў прадстаўнікоў Белага дома, якое іх паходжанне. І атрымалі адказ.

28.06.2023 / 23:05

Джо Байдэн 27 чэрвеня. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

Аказваецца, 80-гадовы Джо Байдэн ўжо шмат гадоў па начах выкарыстоўвае апарат для павышэння ціску ў дыхальных шляхах падчас сну, бо ў яго ёсць праблемы з апноэ (спыненнем вентыляцыі лёгкіх) у сне.

«З 2008 года прэзідэнт адлюстроўвае сваю гісторыю з апноэ ў сне ў медыцынскіх справаздачах. Мінулай ноччу ён карыстаўся апаратам CPAP, што з'яўляецца звычайнай справай для людзей з такой праблемай», — цытуе Reuters прадстаўніка Белага дома Эндру Бейтса.

Чытайце таксама:

На спіне, жываце ці на баку? Навукоўцы назвалі найлепшыя позы для сну

Што такое «хуткі сон» і чаму ён самы важны для вашага самаадчування

Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў

Nashaniva.com