У Маладзечанскім раёне ў аварыю трапіў аўтобус з дзецьмі

Афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў паведаміў, што ў Маладзечанскім раёне трапіў у ДТЗ аўтобус з дзецьмі.

10.07.2023 / 18:22

Дзеці прыгодзе радаваліся. Фота ТГ Беларусь за МКАДам

«Аўтобус Volvo перавозіў дзяцей. Каля 12:00 паблізу вёскі Лазавец Маладзечанскага раёна кіроўца не даў рады кіраванню. Аўтобус занесла, ён перакуліўся на правы бок», — расказаў Сяргей Чабатароў.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун паведаміла, што медыкі аказалі дапамогу ўсім, хто меў у гэтым патрэбу. Паводле яе, усяго лекары агледзелі і пракансультавалі 50 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў, на месцы працавала дзевяць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.

13 дзяцей былі дастаўленыя ў дзіцячую бальніцу Маладзечна, адзін шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «удар пазваночніка». 10 даставілі ў 1-ю бальніцу Маладзечна, 7 — у Вілейскую ЦРБ. Усім ім аказалі дапамогу амбулаторна, без шпіталізацыі.

Чытайце таксама:

Аскепкі даляцелі да дарогі: на будоўлі ў Гродне абрынуліся рыштаванні

Кіроўца аўтобуса, які перавярнуўся з беларускімі турыстамі ў Польшчы, патлумачыў прычыны аварыі

У Магілёўскім раёне людзі пацярпелі ў выніку пажару на запраўцы

Nashaniva.com