Кіеў заявіў пра ўзмацненне УСУ на беларускай мяжы

Украінскія вайскоўцы праверылі свае абарончыя магчымасці на паўночным кірунку. Як паведаміў камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ Сяргей Наеў, завяршылася праверка абарончых магчымасцяў на жытомірскім, ровенскім і валынскім напрамках. Усе гэтыя рэгіёны мяжуюць з Беларуссю.

11.07.2023 / 15:34

Скрыншот відэа

«Неўзабаве пагрозлівыя напрамкі будуць мацней прыкрытыя адпаведнымі інжынернымі загародамі», — заявіў Наеў.

Таксама, паводле яго слоў, мясцовыя часці УСУ пачалі адпрацоўваць дзеянні ў розных сітуацыях.

«Гэтая праца планава працягнецца і далей. Будуць узмоцненыя ўзбраеннем і вайсковай тэхнікай тыя падраздзяленні, якія выконваюць задачы непасрэдна ўздоўж дзяржаўнай мяжы. Абарона будзе ўзмоцненая», — рэзюмаваў Наеў.

Чытайце таксама:

Мінабароны рыхтуецца прыняць на беларускіх палігонах расійскія падраздзяленні і вагнераўцаў

Мяжу Украіны з Беларуссю ўзмацнілі асабовым складам і тэхнікай праз падзеі вакол Запарожскай АЭС — генерал Наеў

Непасрэднай пагрозы наступальных дзеянняў з боку Беларусі няма — генерал Наеў

Nashaniva.com