Тэсты і экзамены збіраюцца ўскладняць, а сістэму падліку балаў мяняць

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў, якія змены ў найбліжэйшы час варта чакаць у сістэме цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання.

18.07.2023 / 16:19

Паводле Юрыя Міксюка: «Мы павінны ўважліва паглядзець на вопыт, які мы атрымалі ў гэтым годзе, калі цалкам адмовіліся ад задач пятага ўзроўню складанасці.

Разумеем, што гэта не заўсёды адыграла спрыяльную ролю для добрага ранжыравання або ацэнкі самых падрыхтаваных абітурыентаў. Таму, можа быць, варта задумацца пра нейкі ўсё ж такі частковы разгляд такой магчымасці, каб такія заданні былі».

Таксама вернуцца да пытання ўдасканалення сістэмы падліку балаў.

«Гэтае пытанне анансаванае, яно будзе разглядацца. Можна зразумець абітурыентаў і іх бацькоў, якія хацелі б мець зразумелую сістэму, якой лёгка карыстацца», — адзначыў кіраўнік РІКВ.

Сёлета выпускнікі школ упершыню здавалі цэнтралізаваны экзамен. Па яго выніках узнік скандал, паколькі сістэма аказалася складанай і незразумелай, многія абітурыенты і бацькі абурыліся. Урэшце скончылася тым, што РІКВ па даручэнні Міністэрства адукацыі пералічыў балы па іншай методыцы.

Чытайце таксама:

«Узялі старыя табліцы ЦТ». Як пералічылі балы на ЦЭ, хоць гэта і забаронена заканадаўствам

Як падлічваюць балы на цэнтралізаваным экзамене і чаму гэта схема выклікала абурэнне

«У мяне ў галаве не ўкладваецца». Што выпускнікі і іх бацькі збіраюцца рабіць з вынікамі цэнтралізаванага экзамену?

Nashaniva.com