Грамадства44

Як падлічваюць балы на цэнтралізаваным экзамене і чаму гэта схема выклікала абурэнне

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які распрацаваў сістэму падліку балаў на цэнтралізаваным экзамене, не раскрывае галоўнае — формулу канчатковага падліку вынікаў. 

Выпускнікі ідуць на цэнтралізаваны экзамен. 14 мая 2023 года. Фота: БелТА

Сістэма падліку балаў цэнтралізаванага экзамену складаецца з некалькіх этапаў.

Спачатку вызначаецца першасны бал.

За кожнае правільна ці часткова правільна выкананае заданне налічваецца 1 ці 2 першасныя балы (у залежнасці ад тыпу задання).

Затым іх сума па пэўнай формуле пераводзіцца ў тэставы бал. Гэта і ёсць вынік цэнтралізаванага экзамену, які пазначаецца ў сертыфікаце.

Як налічваюцца першасныя балы

Для гэтага, акрамя бланка адказаў, спатрэбіцца адмысловая табліца, распрацаваная Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. У ёй выкладзеная схема налічэння першасных балаў па ўсіх прадметах цэнтралізаванага экзамену.

Бланк заданняў цэнтралізаванага экзамену 2023 года. Скрын з сайта Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў

У бланка з заданнямі часткі «А» выбіраецца адзін правільны адказ. Першасны бал за яго роўны 1.

У заданнях з некалькімі правільнымі варыянтамі абітурыент атрымлівае 1 ці 2 балы (залежыць ад таго, цалкам правільна ён адказаў ці часткова).

У частцы «В» трэба ўпісаць кароткі адказ. Яго вага — 2 балы (за часткова правільны дадуць 1).

Схема налічэння першасных балаў. Скрын з сайта Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў 

Адказ можа быць часткова правільным у заданнях, дзе трэба абраць некалькі варыянтаў або пазначыць правільныя суадносіны ў фармаце «А1Б2В3Г4».

Калі абітурыент не выконвае заданне або дапусціў у ім больш за адну памылку, то атрымлівае 0 балаў.

Што такое максімальны першасны бал

Гэта сума першасных балаў, якую абітурыент можа атрымаць, калі тэст пройдзены беспамылкова.

Колькасць заданняў па прадметах адрозніваецца, і максімальны першасны бал для кожнага прадмета свой.

Напрыклад, па беларускай і рускай мовах — гэта 80 балаў, па фізіцы і матэматыцы — 50, па хіміі, біялогіі, геаграфіі, грамадазнаўстве, сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі — 60, па замежных мовах — 62.

А як атрымаць 100 балаў?

Сума першасных балаў па пэўнай формуле пасля пералічваецца. Беспамылкова здадзены тэст мусіць ацэньвацца ў 100 балаў.

Напрыклад, па беларускай мове 20 бонусных балаў абітурыенту дададуць за складанасць заданняў. Складанасці маюць 4 узроўні.

Дырэктар Інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк тлумачыць разбежку ў 20 балаў тым, што падлік ажыццяўляецца паводле пэўнай методыкі. 

«Пры падліку, напрыклад, улічваецца статыстыка выканання навучэнцамі заданняў — як падыспытныя з імі справіліся», — кажа ён.

Па яго словах, яшчэ адна адметнасць у тым, што камп'ютарная сістэма аўтаматычна, без удзелу людзей вылічвае вынікі.

Праблема ў тым, што формула пераводу першасных балаў у тэставыя невядомая. 

Таму выпускнікі, якім за адзін няправільны адказ здымалі да 10 балаў, не разумеюць, чаму такі высокі кошт памылкі і сумняваюцца ў правільнасці падліку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Стварылі камісію для праверкі вынікаў цэнтралізаванага экзамену і абяцаюць памяняць сістэму

Скандал з ЦЭ: выпускнікі скардзяцца на памылкі ў выніках, абураныя школьнікі і іх бацькі абрываюць тэлефоны Мінадукацыі

У скандал з цэнтралізаваным экзаменам свае пяць капеек уставіў Лукашэнка

Каментары4

  • Хлодар
    31.05.2023
    За адну памылку 10 балаў -- гэта як палову бала па пяцібальнай сістэме. Гэта ж нармальна. У мой час так было. Маглі нават адзін бал зняць, калі грубая памылка па мове. Гэта як 20 балаў цяпер.
  • п
    31.05.2023
    Хлодар, вы ня ўлічваеце агульную колькасьць заданьняў і адрозьненьні ў іхняй складанасьці (частка А, частка В). нават адно заданьне з часткі В ня можа важыць так шмат
  • п
    31.05.2023
    увогуле, прынамсі для першасных балаў сістэму падліку можна лёгка запраграмаваць, з гэтым справяцца нават студэнты-першакурснікі. такое ўражаньне, быццам у РІКВ ня ўмеюць пісаць найпрасьцейшы код і лічаць усё ўручную

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?6

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго7

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?30

За час паміж двума Калядамі 52 чалавекі загінулі падчас пажараў

«Вайна на парозе». Бондарава пабачыла ў беларускамоўных школах на вёсцы перашкоду для мілітарызацыі17

У цэнтры Гродна пабудуюць закрыты квартал таўнхаусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?6

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →