Васьмігадовы хлопчык купляў у даркнэце АК-47 і адмываў грошы для злачынцаў

Шакуючай гісторыяй падзялілася мама хлопчыка з Нідэрландаў. Яна расказала, што яе сын стаў займацца хакерствам у 8 гадоў. Жанчына думала, што сын гуляе ў відэагульні, аднак неўзабаве заўважыла, што хлопец замаўляе рэчы анлайн і не плаціць за іх. Замест аплаты хлопчык казаў кодавыя фразы, напрыклад, «Піт прыязджае да нас».

25.07.2023 / 23:07

Калі ж дамоў даставілі сапраўдны аўтамат АК-47 з патронамі, жанчына забіла трывогу і звярнулася ў паліцыю. Як выявілася, хлопцам маніпулявала група хакераў. Злачынцы давалі хлопчыку заданні, напрыклад, узламаць сервер прыватнай кампаніі і падзяліцца скрадзенымі данымі або адмыць грошы для кіберзлачынцаў.

Маме ўдалося засцерагчы сына ад далейшых злачынстваў, ніякіх прэтэнзій з боку закона да яго няма. Сама ж яна цяпер далучыліся да нідэрландскай паліцыі і кансультуе іншых бацькоў, чые дзеці могуць падвяргацца ўплыву кіберзлачынцаў.

Чытайце таксама:

Цемнаскурыя глухія дзеці, якія наведвалі сегрэгаваную школу ЗША ў 1950-х гадах, нарэшце атрымаюць свае атэстаты

Instagram палягчае стварэнне Reels з дапамогай шаблонаў

Палова новых лекаў на рынку не мае дадатковай тэрапеўтычнай каштоўнасці

Nashaniva.com