Ва Украіне выставілі абвінавачанні пяцярым супрацоўнікам ДСНС па справе аб гібелі кіраўніцтва МУС у авіякатастрофе
Паведамляецца, што службовыя асобы Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый дапусцілі парушэнні правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту і не паведамілі камандзіру экіпажа пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я.
03.08.2023 / 16:23
Сцвярджаецца, што верталёт, у якім загінуў міністр унутраных спраў Дзяніс Манастырскі, не меў дакументаў на выкананне палётаў, не звязаных з рэагаваннем на надзвычайныя сітуацыі.
Праз складаныя ўмовы надвор'я экіпаж выконваў палёт на вельмі нізкай вышыні — ніжэйшай за вышыню будынкаў на маршруце. Пры спробе абляцець перашкоды камандзір страціў арыенціроўку ў прасторы і дапусціў сутыкненне з зямлёй. Пры падзенні верталёт пашкодзіў дзіцячы сад, суседнія будынкі і прыпаркаваныя аўто.
Акрамя высокапастаўленых чыноўнікаў МУС, 18 студзеня ў авіякатастрофе ў Браварах пад Кіевам загінулі чатыры жанчыны і малалетняе дзіця.
Чытайце таксама:
Падзенне верталёта з кіраўніцтвам МУС пад Кіевам: версія дыверсіі не пацвердзілася