Па справе аб авіякатастрофе верталёта ў Браварах прайшоў вобшук у былога міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава
Ператрус правяло Дзяржаўнае бюро расследаванняў.
Авакаў у каментары выданню «Страна» пацвердзіў гэтую інфармацыю: «Скончылі ператрус па аварыі верталёта. Глядзелі кантракты з Airbus шасцігадовай даўніны. Натуральна, нічога. Кантракты ж зацвярджаліся ўрадам і парламентам. Карэктна паводзілі сябе, хоць і бессэнсоўна тупа. Фармальна адпрацавалі версію».
Верталёт з кіраўніцтвам МУС Украіны на борце разбіўся ў Браварах Кіеўскай вобласці 18 студзеня. Загінулі 14 чалавек, у тым ліку міністр Дзяніс Манастырскі і яго падначаленыя.
Каментары