Затрымалі сямейную пару. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020-м

Імаверна, на іх выйшлі праз сяброўскі чат.

09.08.2023 / 12:45

Вольга і Дзмітрый Разведчыкавы. Фота: «Укантакце»

Затрыманых мінчукоў клічуць Вольга і Дзмітрый Разведчыкавы. Яны жанатыя больш за 15 гадоў, і ў іх двое непаўналетніх дзяцей.

Дзмітрыю 45 гадоў. Ён дырэктар фірмы «Алмазбелсервіс», якая займаецца будаўнічымі работамі. Яго жонцы Вользе 37. 

Пару вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах. У відэа сілавікоў таксама дэманструюцца паведамленні Вольгі з сяброўскага чата пад назвай «Санта крыса!», у якім усе людзі падпісаныя ўласнымі імёнамі (нагадаем пра нашу рэкамендацыю не дадаваць людзей у кантакты ў тэлеграме). Імаверна, спачатку затрымалі кагосьці з сяброў пары, а пасля выйшлі на Разведчыкавых.

Канал ГУБАЗіК сцвярджае, што гэта ўжо трэцяя пара затрыманых з чата «Санта крыса!».

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Nashaniva.com