Польскія памежнікі апублікавалі ВІДЭА, як мігранты пралазяць з Беларусі праз дзірку ў плоце

Польская памежная служба паказала відэа, на якім мігрант спрабуе трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі праз пашкоджаны плот. Польскія памежнікі спынілі яго спробу.

12.08.2023 / 17:36

«Электронныя сігналы, якія паступаюць у цэнтр назірання, дазваляюць аператарам хутка накіроўваць памежныя нарады ў месцы спроб незаконнага перасячэння мяжы і эфектыўна затрымліваць людзей. Пашкоджанні бар'ера пастаянна папраўляюцца», — такім каментаром суправаджаецца запіс.

#zgranicy
Alerty z #barieraelektroniczna spływające do Centrum Nadzoru umożliwiają operatorom szybkie wysłanie patroli #funkcjonariuszeSG w miejsca gdzie są próby nielegalnego przekroczenia granicy i skuteczne zatrzymanie osób
Uszkodzenia bariery naprawiane są na bieżąco. pic.twitter.com/ufEOfnD2oS

— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) August 12, 2023

За мінулыя суткі ў Польшчу з боку Беларусі спрабавалі трапіць 106 чалавек, у тым ліку грамадзяне Конга і Эрытрэі. На ўчастку Дубічы Царкоўныя група з 40 іншаземцаў спрабавала прабіцца праз мяжу. Паведамлялася, што ў аднаго з іх быў нож, мігранты кідалі камяні. На месца здарэння быў накіраваны аўтамабіль «Тайфун» з вадамётамі.

Чытайце таксама:

Польскую мяжу з боку Беларусі парушаюць мігранты з расійскімі візамі

Польскія памежнікі заявілі пра шматлікія напады на іх з Беларусі

Польшча ўзмоцніць мяжу з Беларуссю 10 тысячамі вайскоўцамі

Nashaniva.com