Інфаказачка Бондарава накінулася на вытворцу калгот і шкарпэтак — «парушае Канстытуцыю»
Актывістка Вольга Бондарава, вядомая сваёй агрэсіўнай антыбеларускай пазіцыяй, накінулася на айчыннага вытворцу калгот і шкарпэтак «Чобат».
13.08.2023 / 22:33
Жанчыне прыйшоўся не да спадобы лагатып на дзіцячай лінейцы тавараў — вясёлкавы аднарог.
«У крамах Беларусі ў продажы прадукцыя ў стылі ЛГБТ, прычым ад мясцовага вытворцы, які парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь», — напісала прапагандыстка.
Бондарава ўжо змагалася на поўным сур’ёзе з аднарогамі і паветранымі змеямі ў падазроных колерах і спыняцца, відаць, не збіраецца.
Чытайце таксама:
«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака