Беларусь выпала з першай дзясяткі найважнейшых рынкаў кампаніі Asbis

Расія і Беларусь упершыню за 33-гадовую гісторыю бізнэсу не ўвайшлі ў топ-10 паўгадавога рэйтынгу найважнейшых рынкаў IT-дыстрыб'ютара Asbis, створанага беларусам Сяргеем Касцевічам, паведамляе Office Life.

14.08.2023 / 16:10

Фота: Asbis

Замест Расіі і Беларусі, пастаўкі ў якія прыпыненыя з пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне, стаўка кампаніяй зроблена на краіны Цэнтральнай Азіі, Паўднёвага Каўказа, Афрыкі, а таксама на актывізацыю ў Заходняй Еўропе.

У II квартале бягучага года Asbis зарэгістравала даччыныя кампаніі ў Арменіі, Грузіі, Азербайджане, Малдове, Марока і іншых краінах. Германія стала другім пасля Украіны рынкам па прыросце продажаў.

Паводле справаздачы Asbis, па выніках студзеня-чэрвеня 2023— га яе выручка вырасла на 15,3% (да 1,396 млрд даляраў), а чысты прыбытак — на 5,6% (да 28,6 млн даляраў). Найбуйнейшым рынкам збыту Asbis застаецца Казахстан з сукупным аб'ёмам продажаў 321, 9 млн даляраў, другім у разгляданы перыяд была Украіна з 187,1 млн даляраў.

У тройку прадуктаў, якія генеруюць асноўныя аб'ёмы выручкі, уваходзяць смартфоны, працэсары і ноўтбукі. 

Чытайце таксама:

Холдынг беларуса патрапіў у спіс найбуйнейшых падаткаплатнікаў Казахстана

ЕС увядзе санкцыі супраць 38 фізічных асоб і 3 юрыдычных асоб з Беларусі — Politico

Памёр адзін з найбагацейшых людзей Беларусі Павел Шумілаў 

Nashaniva.com