Свет33

ЕС увядзе санкцыі супраць 38 фізічных асоб і 3 юрыдычных асоб з Беларусі — Politico

Будуць уведзены экспартныя абмежаванні ў дачыненні да тавараў падвойнага прызначэння, такіх як дроны або камп'ютары, што могуць быць выкарыстаны ў баявых дзеяннях ва Украіне, а таксама ў дачыненні да авіязапчастак.

Фота: «Наша Ніва»

Еўрасаюз уключыць у санкцыйны спіс супраць лукашэнкаўцаў 38 фізічных асоб і 3 юрыдычныя асобы. Пра гэта паведаміла Politico са спасылкай на дыпламатаў ЕС.

Акрамя таго, будуць уведзеныя экспартныя абмежаванні ў дачыненні да тавараў падвойнага прызначэння, такіх як дроны або камп'ютары, што могуць быць выкарыстаны ў баявых дзеяннях ва Украіне, а таксама ў дачыненні да авіязапчастак, піша выданне.

У сераду іспанскае старшынства ў Радзе ЕС паведаміла, што Камітэт пастаянных прадстаўнікоў пры ЕС змог узгадніць узмацненне жорсткасці антылукашэнкаўскіх санкцый.

Паслы не змаглі ўзгадніць уключэнне ў новы пакет рэстрыкцый забароны на імпарт у ЕС беларускіх угнаенняў, піша ТАСС.

Паводле звестак дыпламатычных крыніц, ЕС меў намер цалкам сінхранізаваць рэжым санкцый супраць Беларусі з рэстрыкцыямі ў дачыненні да Расіі. Пералік забароненых для паставак Мінску тавараў мае стаць ідэнтычным расійскаму, аднак кампраміс у гэтым пытанні не быў дасягнуты.

Польшча і краіны Балтыі імкнуліся ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі да 9 жніўня — трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў і шырокага падаўлення пратэстаў.

Каментары3

  • Жюков
    28.07.2023
    А что на это скажет товарищ Тихановская? Она же президент
  • Маловато будет!
    28.07.2023
    🤑
  • За Свабоду!
    28.07.2023
    Жюков, Твой дыктатар супраць, таварыш маёр, а абраны прэзідэнт Беларусі -За.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць