Сілавікі затрымалі сямейную пару па вяртанні ў Беларусь

Яны вырашылі вярнуцца праз тры гады.

15.08.2023 / 11:31

Валерый Міхалевіч і ягоная жонка. Фота: старонка «УКантакце» Аляксандра

Затрыманыя — сям'я Міхалевічаў. Валерыю 60 гадоў. Мужчына з 1999-га па 2013-ы працаваў у транспартнай інспекцыі, а з 2014-га — інжынерам у краме сантэхнікі.

На відэа ў тэлеграм-канале сілавікоў муж з жонкай кажуць, што з'ехалі ў Польшчу праз удзел у пратэстах, а праз тры гады вырашылі вярнуцца. Паказваюцца кадры з сужэнцамі з маршаў. Жанчына кажа, што «выходзіла на праезную частку». 

У відэа дэманструюцца фота мужчыны з Google Photos. Гэтыя фота маглі адшукаць падчас надгляду на мяжы. У нашым гайдзе мы распавядалі, як надзейна пачысціць Google Photos. Ёсць таксама гайд пра тое, як выдаліць фота з памяці смартфона і з iCloud.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі на мяжы жыхарку Брэста, якая ездзіла ў Польшчу на закупы

Затрымалі жыхара Кобрына, які нядаўна вярнуўся з-за мяжы

Генпракуратура сцвярджае, што некаторых людзей, якія звярталіся ў камісію па вяртанні, ужо пусцілі на радзіму

Nashaniva.com