Як надзейна выдаліць фота з iPhone і iCloud — падрабязны гайд
Шмат хто з нашых чытачоў мае прылады ад Apple. Выдаленне ў іх адбываецца трохі іначай, чым у смартфонах ад Android. Распавядаем, як праверыць вашы фота і надзейна іх выдаліць, абараніўшы сябе.
![](http://nashaniva.com/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/ap22250751258738-vhrep.jpg.webp)
Спачатку зайдзіце ў праграму «Фота» (Photos). Вам адкрыецца альбом «Усе фота» (All Photos).
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/photo_2023-08-01201807111-3evrz.jpeg.webp)
Націсніце «Абраць» (Select) і праглядзіце вашу галерэю. Абярыце ўсе фота, якія вы хацелі б выдаліць. Націсніце на значок «Сметніцы» ў правым ніжнім куце. Націсніце «Выдаліць» (Delete).
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/fotoramio-2023-08-01t2031027761-pyicw.jpg.webp)
Далей націсніце «Альбомы» (Albums) у ніжнім меню. Калі адкрыюцца альбомы, дагартайце ўніз да альбома «Нядаўна выдаленыя» (Recently Deleted).
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/photo_2023-08-012033501-q3t58.jpeg.webp)
Націсніце «Абраць» (Select) у правым верхнім куце. Абярыце тыя фота, якія вы хочаце выдаліць зусім (у нашым выпадку мы абралі толькі тры, але можна абраць колькі хочаце). Далей націсніце «Выдаліць» (Delete).
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/photo_2023-08-012033531-3985v.jpeg.webp)
Прадстаўнікі ініцыятывы СyberBeaver кажуць, што можа прайсці нейкі час, каб адбылася сінхранізацыя. «Калі няма магчымасці пачакаць, вы можаце залагініцца на сайце iCloud са сваёй прылады і выбраць Photos, знайсці тое, што трэба, і таксама выдаліць у два этапы — з галерэі і папкі выдаленых фота», — кажуць яны.
Сінхранізацыя з iCloud
Усе вашы фота па змоўчанні на iOS захоўваюцца ў iCloud Photo Library. Там жа захоўваюцца і звесткі іншых праграмаў. Робіцца гэта, каб эканоміць месца на прыладзе і мець да іх доступ з любога пункту. Спачатку зайдзіце ў ваш iCloud, націснуўшы на назву вашага акаўнта ў меню, а пасля дагартайце да пункта iCloud.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/photo_2023-08-01203724-uidcm.jpeg.webp)
Далей націсніце iCloud, і вам адкрыецца меню, дзе вы можаце кіраваць сінхранізацыяй.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/screenshot2023-08-10at233604-533yw.png.webp)
Тут паказана, ці захоўваюцца ў iCloud фота і файлы. Падумайце, ці вы хочаце сінхранізаваць фота. Калі не, то ў нашым артыкуле пра выдаленне фота мы распавядалі, як яго адключыць.
Далей націсніце на пункт iCloud Backup.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/photo_2023-08-0115225311-1lwa9.jpeg.webp)
Далей націсніце на прыладу, рэзервовую копію якой вы хацелі б праглядзець — у выпадку на скрыншоце гэта iPhone, але можна так кіраваць усімі рэзервовымі копіямі ў вашым акаўнце.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/photo_2023-08-011522541-ildxf.jpeg.webp)
Тут вы можаце кіраваць тым, інфармацыя з якіх праграмаў захоўваецца ў воблачным сховішчы. Або цалкам адключыць яе і выдаліць рэзервовую копію, націснуўшы на кнопку Delene & Turn Off Backup і пацвердзіўшы гэтае дзеянне.
Ці можна ўзнавіць выдаленую інфармацыю на iPhone?
Падрабязнасці ўзнаўлення файлаў на iOS нам патлумачылі прадстаўнікі ініцыятывы CyberBeaver:
«Ёсць праграмы, якія ўзнаўляюць выдаленыя файлы ў айфонах. Калі ў вас або кагосьці яшчэ ёсць доступ да разблакаванага тэлефона, то імі можна скарыстацца. Эфектыўнасць такіх праграм для айфонаў спрэчная і будзе залежаць не толькі ад якасці алгарытмаў самой праграмы, але і ад іншых фактараў.
Аднаўленне сапраўды выдаленых файлаў на iOS будзе праблемай нават для софту спецслужбаў, бо кожны файл шыфруецца індывідуальна. Калі файл выдаляецца, то ключ шыфравання выдаляецца таксама. То-бок, аднавіць файл будзе магчыма, але расшыфраваць ужо не. Але не ўся інфармацыя на айфонах захоўваецца як індывідуальныя файлы. Некаторыя тыпы (паведамленні SMS і iMessages, нататкі, кантакты, календары і гісторыя званкоў) могуць мець выгляд запісаў у базе даных. Адпаведна, іх аднавіць прасцей.
З кожнай новай версіяй iOS падобныя ўразлівасці закрываюцца. Напрыклад, індывідуальнае шыфраванне файлаў з'явілася для iOS 12».
Такім чынам, выдаліць файлы з айфонаў можна даволі надзейна. Невядома, ці здольныя беларускія спецслужбы іх узнавіць пасля, але такія выпадкі публічна невядомыя.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Так что студентки беларусских ПТУ действительно бедные, несчастные и задавлены кровавой диктатурой. Все познается в сравнении.