Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала сёння адной з найбольш чытаных на BBC

Калі мэтай абсурднага абвяшчэння мінскай пракуратурай «экстрэмісцкімі матэрыяламі» вершаў XIX стагоддзя, якія прыпісваюцца класіку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, было звярнуць увагу ўсяго цывілізаванага свету на выключнае цемрашальства і неадэкватнасць рэжыму Лукашэнкі, то гэтая мэта паспяхова дасягнутая.

17.08.2023 / 23:24

Па выніках 17 жніўня артыкул пра «экстрэмісцкасць» літаратурных твораў, напісаных больш чым 150 гадоў таму, займаў сярод найбольш чытаных матэрыялаў галоўнай, англамоўнай версіі BBC 5-е месца.

Пра тое, што «інфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадмовы Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры», «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «DUBIA» серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч», прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі», стала вядома сёння раніцай. 

Пазней стала таксама вядома, што «экстрэмісцкімі» заадно прызналі і зборнікі выбраных твораў беларускіх аўтараў Лідзіі Арабей, Наталлі Арсенневай, Ларысы Геніюш і Уладзіміра Някляева, надрукаваных у серыі «Беларускі кнігазбор». Усе гэтыя кнігі выйшлі шмат гадоў таму (не кажучы пра напісанне саміх твораў), і дагэтуль ніхто праблемы ў іх не бачыў.

Чытайце таксама:

КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Гомельскую вясну» і стартап-хаб Imaguru 

Інфармацыйную прадукцыю царквы «Новае жыццё» хочуць прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

У Беларусі чарговую кнігу прызналі экстрэмісцкай

Nashaniva.com