Грамадства2727

Два вершы Дуніна-Марцінкевіча пракуратура прызнала экстрэмісцкімі матэрыяламі

Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнана прадмова Язэпа Янушкевіча да выдання збору твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама два вершы Дуніна-Марцінкевіча.

«На заяву пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадмовы Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры», «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «DUBIA» серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі», — паведамляе пракуратура Мінска. 

«Плывуць вятры» (у арыгінале «Плынуць вятры»), «Гутарка старога дзеда» — вершы, выпушчаныя падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, яны заклікаюць да барацьбы супраць імперыі.

З гутаркі старога дзеда

Эй скажэце, добры людзі,
Што ужо на сьвеце будзе,
Ці то так судзіў Бог з намі
Гінуць век пад маскалямі?

Як пачалі ваяваці,
Магазыны сталі браці:
У абоз вязьці ўсё збожжа,
А народ — хоць гінь, нябожа.

І аддаўшы ўсё із хаты,
Сталі браці у салдаты,
Кідай жонку, дзеткі ў дому,
Едзь ў калодцы да прыёму.

Там лоб голяць і муштруюць,
Б’юць, і ломяць, і катуюць,
Глодзяць, глумяць, як скаціну
На зарэз, бяз дай прычыну.

А як войска непатрэба,
Дык салдат шукай сам хлеба!
Шле дамоў, хаця ня знае,
Ці каторы дом свой мае.

Толькі кажуць: не хавайся,
Зараз на прыказ стаўляйся,
Нясьці боты, стрычцца, брыцца,
Хоць ня маеш чым пражыцца.

Людзі лепш даўней тут жылі,
І другіх дабра вучылі,
А чужы, чаго ня знае,
То й на ліха навучае.

Дзе жандар званкамі зьвягне,
То усіх ў вастрогі цягне,
Ці убогі, ці багаты —
Ад работы цягнуць з хаты.

Ўсе чыноўнікі збыткуюць,
Абдзіраюць і катуюць,
Глумяць, крыўдзяць, разьбіваюць,
Жаліцца не пазваляюць.

Але-ж, братке, ня тужэце,
Лепш у Бога папрасеце
Міласэрдзьдзя, каб Ён скора
Перамёніў наша гора!

Бо пара ўжо наступае,
Што свабода заглядае,
А як гэта тое будзе —
За вум бярыцеся, людзі.

Памятайце тую пору,
Як прыдзе да прыгавору,
Каб часамі ня змыліцца,
На век векаў ня згубіцца.

А гарэлку кіньце піці,
Каб розуму ня здурыці:
Як трэ слова вам сказаці,
— Долю добру выбіраці!

Бо хоць яны круцяць, муцяць,
Народ просты баламуцяць:
Што маскаль мае даць волю,
Палягчыці нашу долю.

Ой, ня верце таму, людзі,
Бо ніц з гэтага ня будзе —
Каб ён так хацеў зрабіці,
То даўно-б мусіла быці…

З паэмы «Плынуць ветры» (урывак)

Чы распаролісь тучы і гразу крававу
Хлынулі с пярунамі на бедну Аршаву,
Чы маланка грамадзе вочы выпекае,
Не… то маскаль па своему у месце гуляе —
Бывала ў старыну (дзяды так казалі),
Калі нехрысты зямлю нашу ваявалі,
Усяк бывала, — с дабыткам, хлопцаў і дзяўчаты
Палонілі, штоб выкуп браць за ніх багаты,
Да людзей пры малітве стрэльбай не глумілі,
Вобразы шанавалі, крыжоў не рубілі,
Глядзь жэ маскаль што робіць!.. а ён хрысціянін
Горш здзекуецца ў Польшчы, як ліхі паганін.

Каментары27

  • VVV
    17.08.2023
    Людей якія жывуць, на Дуніна-Марцінкевіча таксама прызнаюць экстрэмістамі?
    Звар'яцелі ўвогуле сабакі...
  • Žvir
    17.08.2023
    Vo hetaje fota, pamiataju, u školnym padručniku bylo...
  • Рэйцінг
    17.08.2023
    За плячыма "пракуратуры, якая прызнала вершы Дуніна Марцінкевіча экстрэміскімі" напэўна стаіць сам Язэп Янушкевіч. І правільна -- лепшай рэкламы беларускай паэзіі ў наш час не зробіш!

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года19

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі самалёт ледзь не ўпаў у мора пры пасадцы3

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення17

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года19

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →