Жыхара Мінска арыштавалі на 10 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі. Іх знайшоў міліцыянт «шляхам візуальнага агляду тэлефона»
Суддзя Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 5 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак жыхара Мінска Андрэя Круглова, якому паставілі ў віну распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
24.08.2023 / 10:49
У судзе быў агучаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, з якога вынікала, што Андрэй быў падпісаны на шэраг YouTube-каналаў з назвамі «NEXTA» і «Zerkalo.iо», якія ў розны час былі ўключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
З рапарта супрацоўніка мясцовай міліцыі правапарушэнне было выяўлена «падчас нясення службы па ахове грамадскага парадку шляхам візуальнага агляду тэлефона правапарушальніка», піша «Віцебская вясна».
Чытайце таксама:
За «экстрэмізм» кіроўца-дальнабойшчык атрымаў 10 сутак арышту
У Оршы мужчыну далі 15 сутак за вокліч «Жыве Беларусь!». Суд не паверыў, што ён выкрыкнуў яго шчыра