Зяленскі адправіцца ў ЗША на штогадовую сустрэчу сусветных лідараў у ААН

Сустрэча пройдзе з 19 па 25 верасня. На ёй Зяленскі прадставіць формулу міру.

02.09.2023 / 09:51

Фота: Pavel Golovkin / AP

«Прэзідэнт будзе выступаць у Генасамблеі ААН, дзе будзе гаварыць і аб формуле міру, і аб стварэнні спецтрыбунала, і аб кампенсацыйным механізме кампенсацыі страт. Будзе шмат двухбаковых сустрэч, у тым ліку з краінамі глабальнага Поўдня, у тым ліку з іншых кантынентаў», — паведаміў журналістам пасол Албаніі ў ААН Ферыт Ходжа.

Пасяджэнне Рады Бяспекі па Украіне павінна адбыцца 20 верасня, піша УНІАН.

Nashaniva.com