Хакеісты ЦСКА выйшлі на размінку ў форме з літарай Z і эмблемай батальёна «Эспаньёла», які ваюе ва Украіне

Cімвалічнае ўкіданне шайбы перад матчам зрабіў камандзір батальёна з пазыўным «Іспанец».

02.09.2023 / 11:23

Фота: тэлеграм-канал ХК ЦСКА

Хакеісты маскоўскага ЦСКА выйшлі на раскатку перад матчам новага сезона КХЛ з «Ак Барсам» у форме з літарай Z і элементамі эмблемы батальёна «Эспаньёла», сфармаванага з футбольных фанатаў і які ўдзельнічае ў вайне ва Украіне, піша «Медуза».

Матч адбыўся 1 верасня ў Маскве. Пра тое, што ЦСКА вырашыў падтрымаць батальён, гаворыцца ў афіцыйным тэлеграм-канале клуба.

Cімвалічнае ўкіданне шайбы перад матчам зрабіў камандзір батальёна з пазыўным «Іспанец».

Батальён «Эспаньёла» звязаны з былым памочнікам прэзідэнта РФ Уладзіславам Сурковым і «Адзінай Расіяй».

У матчы таксама ўзяў удзел брамнік ЦСКА Іван Фядотаў. За гэта Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) аштрафавала федэрацыю хакея Расіі (ФХР) на пяць тысяч швейцарскіх франкаў. Гэта звязана з тым, што IIHF стала на бок клуба НХЛ «Філадэльфія Флайерз» у спрэчцы з ЦСКА з нагоды правоў на Фядотава — амерыканскі клуб перанёс тэрмін дзеяння яго кантракту з сезона-2022/23 на сезон-2023/24 праз службу хакеіста ў войску.

Чытайце таксама:

Алекс Гальчанюк, які са скандалам пакінуў НХЛ, будзе гуляць за пецярбургскі СКА

Малады беларускі брамнік падпісаў кантракт з камандай НХЛ

Адразу пяць беларусаў былі абраныя на драфце НХЛ — 2023. Гэта рэкорд

Nashaniva.com