Спорт77

Алекс Гальчанюк, які са скандалам пакінуў НХЛ, будзе гуляць за пецярбургскі СКА

Кантракт з амерыканскім форвардам беларускага паходжання разлічаны на два гады, паведамляе прэс-служба расійскага клуба.

Фота: СКА (Санкт-Пецярбург)

9 ліпеня форвард «Арызоны Каётс» Алекс Гальчанюк быў затрыманы паліцыяй горада Скотсдэйл, пасля таго, як урэзаўся на аўтамабілі ў дарожны знак. Хакеіст неаднаразова выкарыстоўваў расавыя абразы ў адрас супрацоўніка паліцыі падчас затрымання і пагражаў забіць двух паліцэйскіх.

Гальчанюк тады спаслаўся на сувязі ў Маскве, сказаўшы: «Я збіраюся парэзаць цябе, тваю жонку, тваю дачку» і «Адзін тэлефонны званок – і вы ўсе мёртвыя, уся ваша сям'я, ваша радня будуць мёртвыя», — гаварылася ў справаздачы паліцыі.

У выніку яму першапачаткова выставілі шэсць абвінавачванняў: у нападзе на прыватную ўласнасць, хуліганстве, аварыі, непадпарадкаванні і супраціве арышту, а таксама ў пагрозах паліцыянтам. Хакеіста спачатку заключылі пад арышт, а затым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

21 жніўня суд Скотсдэйла зняў з Гальчанюка пяць з шасці абвінавачванняў, у тым ліку абвінавачванні ў хуліганстве і супраціве арышту, прысудзіўшы 30 сутак арышту.

Адзін дзень з тэрміну зняволення спартсмену залічылі як адбыты, бо ён суткі правёў пад вартай.

Таксама паведамлялася, што 27 дзён будуць адмененыя пасля паспяховага праходжання спартсменам праграмы лячэння ад алкагалізму і 12 месяцаў без ужывання алкаголю.

Гальчанюк выступаў у НХЛ за «Манрэаль», «Арызону», «Пітсбург», «Мінесоту», «Атаву», «Таронта» і «Каларада». На сезон-2023/24 Гальчанюк зноў падпісаў пагадненне з «Арызонай», якое было скасавана праз 12 дзён пасля яго арышту. Пасля гэтага з'явілася інфармацыя, што Алекс працягне кар'еру ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

СКА двойчы выйграваў Кубак Гагарына (галоўны прыз КХЛ), гэта было ў 2015 і 2017 гадах, у сезоне 2022-2023 заваяваў бронзу.

Чытайце таксама:
Беларускага хакеіста ў ЗША Гальчанюка прысудзілі да 30 сутак арышту. Ён фактычна выйшаў сухім з вады
«Гальчанюку выстаўлена абвінавачанне». Стала вядома, з-за чаго сын экс-гульца зборнай Беларусі пазбавіўся кантракта ў НХЛ
Малады беларускі брамнік падпісаў кантракт з камандай НХЛ

Каментары7

  • гоблен
    26.08.2023
    А чего это Алекс "белорусского происхождения" стал? Шо это за сегрегация? Своего, белоруса не признали? И действующий Алекс тоже белорус. Белорусы разные, смиритесь!) Впрочем, как и "орки". :)
  • Вероятный
    26.08.2023
    гоблен, "беларускага паходжання", але не беларус. Вось як ты.  
  • гоблен
    26.08.2023
    О, я вас умоляю, держите же свои плебейские обычаи при себе - тыкать незнакомым людям прям как Лукако! Что ни говори, а роднит вас с ним шота люмпен-пролетарское. Гоблен жешь говорит, сошлись идиоты на баррикадах. Можно подумать, от смены цветов флага над гореисполкомами шота кардинально изменицо кроме того, что в гореисполкоме будут заседать другие люмпен-хамы)) Да, раб не мечтает о свободе, он мечтает о своём рабе))

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ3

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць