Чацвёра байцоў-каліноўцаў атрымалі ўкраінскія дзяржаўныя ўзнагароды

Тэлеграм-канал Палка Каліноўскага паведамляе, што ў Дзень вайсковай разведкі Украіны чацвёра ягоных байцоў атрымалі ордэны «За мужнасць» 3-й ступені з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 

07.09.2023 / 16:21

«Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі!

Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць.

Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы зараз не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!» — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Сярод узнагароджаных на фота пазнаецца лекарка Настасся «Север» Махамет.

Чытайце таксама:

Няволя, вайна і выгнанне раскрылі ў многіх беларусах суперздольнасці

На фронце ва Украіне паранілі беларускага медыка, а затым яе сабаку

«Пытанне стаяла так: ці я еду, ці ніхто». Маналог камандзіра эвакуацыі палка Каліноўскага

Траўматолаг і каліновец расклалі па палічках «лепшую за натаўскую» аптэчку

Nashaniva.com