Грамадства22

На фронце ва Украіне паранілі беларускага медыка, а затым яе сабаку

У Настассі Махамет чэрапна-мазгавая траўма, у сабакі — аскепкавае раненне лапы.

Здарэнні адбыліся на мінулым тыдні на данецкім кірунку фронту. Камандзір эвакуацыі батальёна «Волат» палка Кастуся Каліноўскага Настасся «Север» Махамет атрымала пашкоджанне, калі па горадзе, дзе яны размяшчаліся, ударыла расійская крылатая ракета, піша «Радыё Свабода».

«Побач з месцам прылёту быў наш экіпаж медэваку (медыцынская эвакуацыя). Пацярпела машына, два медыкі і нейкім цудам ніяк не пацярпеў кіроўца. Машына едзе, але пэўныя праблемы з рухавіком усё ж маюцца. Ад асколкаў аўтамабіль не пацярпеў, а вось камянямі пабіла — дзверы выбіла, шкло», — расказвае Настасся.

Другі медык атрымаў моцную кантузію. Ён цяпер на лячэнні, як і сама «Север».

«Мне прыляцела каменем у галаву, прычым я падаю на зямлю — і ўзнікае думка: як бы не разбіць планшэт. Я чатыры дні туды інфармацыю збірала па ўсіх бальніцах, там уся інфа медыцынская па рэгіёне.

І нідзе гэтай інфы больш няма, я нікуды не паспела перакінуць. Кладзешся на зямлю і закрываеш планшэт сабой. У выніку планшэт застаўся цэлым, толькі працерлі яго ад пылу».

Дзяўчына кажа, што не ведае, наколькі вялікі камень выцяў яе, бо ў той момант нават не магла зразумець, што адбываецца.

«З пярэпалаху кіроўца кажа: «Трэба звальваць». Якое звальваць, мы ж медыкі. Пабеглі ў бок прылёту разбірацца, найперш эвакуявалі на машыне без дзвярэй цяжка параненых. Мне кепска стала толькі праз пару гадзін, у мяне стаў заплятацца язык і здавалася, што вось-вось адключуся. Адразу я нават не зразумела, што ў мяне апухла вуха, драпіна за ім. Першы час было максімальна не да гэтага».

Суразмоўца «Свабоды» гаворыць, што ў яе чэрапна-мазгавая траўма. Доктар-оталарынголаг сказаў, што барабанная перапонка ў норме, са слыхам таксама ўсё нармальна.

«Я рвуся назад. Натуральна, я кепскі баец у плане працы на медэваку, але я б магла працаваць каардынатарам, сядзець на рацыі. Магла б разгрузіць трошку нашых, бо там цяпер на ўчастку катастрафічна не хапае медыкаў. Лекары ж кажуць, што трэба аднаўляцца «ну хаця б тыдзень».

«Праверылі лапу металашукальнікам»

Яшчэ летам Настасся забрала з адной з задач у Гуляйполі шчанюка, якога назвала Шэрым. Сабака ездзіць на заданні. Калі «Север» параніла, то Шэры застаўся з іншымі медыкамі.

«Праз два дні пасля маёй эвакуацыі абстралялі пазіцыю медыкаў. Не да канца зразумела, чым менавіта абстрэльвалі. Было тры прыходы: адзін побач з домам, а два па доме. Яшчэ адзін медык атрымаў раненне лёгкае. Гэта не мог быць танк, але мог быць мінамёт. Не было нават часу разбірацца. Хлопцы агледзелі Шэрага і знайшлі ў яго рану на лапе».

Першапачаткова лапу проста перавязалі, калі ж сабака трапіў да пяхоты палка Каліноўскага, то яны сталі назіраць, што сабака ўвесь час чухае і ліжа гэтую ранку.

«У выніку праверылі ранку металашукальнікам, які паказаў, што там нешта ёсць. Мой кіроўца ўзяў Шэрага, павёз у суседні горад, дзе ёсць ветэрынарная клініка. Лекар кажа: «Там нічога няма!» А мой кіроўца: «Рэж, мы ведаем, што ёсць». У выніку знайшлі аскепак між косткамі ў лапе. Дасталі, апрацавалі, зашылі. Цяпер Шэры ўжо ў Кіеве, я яго пабачу, а потым ён паедзе ў прытулак да маіх знаёмых, бо патрэбен дагляд нармальны».

У цэлым, па словах Настассі, сабака ў парадку: бегае, але кульгае.

«Натуральна, ён спалохаўся. Адразу ж пабег у дом да нашых хлопцаў, а потым пасля трэцяга абстрэлу збег зноў. Апошнім часам ён жыў на самавыгуле, толькі прыходзіў начаваць. Вечарам паскрабецца ў дзверы і ляжа спаць. Ранкам просіць ва ўсіх, просіць ежы і зноў ідзе гуляць».

Сабаку няма і года, ён нарадзіўся, калі ва Украіне ўжо ішла вайна. Маці хавала сваіх шчанят у трубу, каб уратаваць ад расійскіх снарадаў.

«Цяпер жа, калі ляцяць самалёты ці ракеты, то ён адразу спакойна залазіць пад ложак — і яго гэтаму нават ніхто не вучыў», — смяецца Настасся.

Каментары2

  • mikola ramanau
    02.05.2023
    Slava Ukraine ! trymaicesja ! My z Vami !
  • 100%
    02.05.2023
    Настасся беражыце сябе.Хай Вам и вашым сябрам заужды шчасциць!

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць