Камандуючы паветраных сіл Украіны пацвердзіў, што расійскія караблі ў Крыме падбілі заходнімі ракетамі

Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Мікола Аляшчук у сябе ў тэлеграме даў адказ брытанскім і французскім СМІ, якія цікавіліся, якім менавіта тыпам крылатых ракет украінскія пілоты падбілі каля берагоў Крыма караблі «Мінск» і «Растоў-на-Доне». 

15.09.2023 / 17:18

Скрыншот з відэа

«Дакладваю! У авіяцыі ёсць два тыпы крылатых ракет, дадзеных партнёрамі для барацьбы з акупантам.

Брытанскія Storm Shadow мы падвешваем пад левае крыло Су-24М, французскія Scalp — пад правае. Абедзве ракеты выдатна працуюць, без шанцаў для акупанта!», — з гумарам паведаміў генерал

Таксама ён адзначыў, што «пад крыламі нашых бамбавікоў знойдзецца месца і для нямецкай Taurus», і «тады «гульню ў гарады» можна будзе працягнуць яшчэ больш эфектыўна». 

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА пашкоджанага дэсантнага карабля «Мінск»

Мінабароны РФ заявіла, што цалкам адрамантуе караблі, якія трапілі пад ракетны ўдар у Севастопалі

Падчас атакі на Севастопаль «пашкоджаныя» вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падлодка

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Гіганцкі пажар

Nashaniva.com