Мінабароны РФ заявіла, што цалкам адрамантуе караблі, якія трапілі пад ракетны ўдар у Севастопалі
Але ад «Мінска» мала што засталося.

«Два караблі Вайскова-марскога флоту, якія праходзілі планавы рамонт на суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ ў горадзе Севастопалі і пашкоджаныя ў выніку ракетнага ўдару кіеўскага рэжыму 13 верасня, будуць цалкам адноўленыя і працягнуць баявую службу ў складзе сваіх флатоў», — гаворыцца ў заяве ведамства.
Мяркуючы па фота, на якім, як сцвярджаецца, тое, што засталося ад вялікага дэсантнага карабля «Мінск», аднавіць яго наўрад ці атрымаецца.
Цяпер чытаюць
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары