Вайна66

Падчас атакі на Севастопаль «пашкоджаныя» вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падлодка

Украінцы нанеслі ўдар уначы трыма крылатымі ракетамі па сухім доку, дзе рамантаваліся вайсковыя караблі.

Фота: тэлеграм-канал Baza

Згодна з заявамі мясцовых уладаў, якія немагчыма праверыць, два чалавекі загінулі ў выніку ракетнага ўдару з боку УСУ па тэрыторыі суднарамонтнага марскога завода імя Арджанікідзэ ў Севастопалі. Як сцвярджаецца, усе загінулыя і пацярпелыя — супрацоўнікі завода.

Расійскія СМІ заяўляюць, што ў выніку атакі «былі пашкоджаныя» два судны, якія знаходзіліся на рамонце: вялікі дэсантны карабель «Мінск» і дызель-электрычная падводная лодка «Растоў-на-Доне».

Агульная колькасць пацярпелых павялічылася да 26 чалавек. 

Каментары6

  • ДД
    13.09.2023
    Увесь чарнаморскі флот рф будзе таксама палыхаць
  • Мойша
    13.09.2023
    Расея па Ўкраіне выпускае сотні ракет і баражыруючых снарадаў (шахедаў) штомесяц, а захад дае па 2-3 ракеты. Складаецца ўражанне што гэтыя крывадушнікі ў эўропе ды Вашынгтоне наўмысна садзейнічаюць разбурэнню Ўкраіны
  • Электрык
    13.09.2023
    Гары да звання! Не трэба нам такі "Мінск."

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць