Беларуская мова з'явілася на ўпакоўцы яшчэ аднаго вытворцы дзіцячага харчавання

Пра тое, што кампанія «ЛВЛ Эвалюшн» (брэнд «Ложка в ладошке») нарэшце дадала беларускую мову на ўпакоўку сваёй прадукцыі, паведаміў у сацсетках Ігар Случак.

18.09.2023 / 18:13

Паводле Случака, у мінулым годзе «ЛВЛ Эвалюшн» паведамляла, што беларуская мова на іх таварах з'явіцца.

Цяпер жа ён атрымаў ад іх наступнае паведамленне:

«Дадзеныя намі раней запэўненні аб пашырэнні выкарыстання беларускай мовы выкананы. Наша кампанія зараз ажыццяўляе працу па рэбрэндынгу прадукцыі пад нашай уласнай гандлёвай маркай «Ложка в ладошке». У рамках рэбрэндынгу на ўсю нашу прадукцыю, якая вырабляецца пад ТМ «Лыжка ў далоньцы» ва ўпакоўцы тыпу «паўч» і Tetra Pak (гэта прыкладна 70% ад агульнага аб'ёму) нанесена інфармацыя аб прадукце на беларускай мове».

І гэта сапраўды так — на фота відаць, што беларуская мова на ўпакоўцы гэтага брэнду цяпер ёсць.

Гэта ўжо другі вытворца дзіцячага харчавання, што пачаў выкарыстоўваць беларускую мову — раней паведамлялася пра прагрэс у гэтай справе з вытворцам брэнду Bambolina. Да 2023 года такіх не было ўвогуле, падкрэслівае Ігар Случак. Усяго ж такіх буйных вытворцаў у Беларусі 5, і з астатнімі трыма вядзецца адпаведная праца.

Чытайце таксама:

«Уся наша прадукцыя прадаецца і без выкарыстання на ёй беларускай мовы». Гарадзейскі цукровы камбінат больш не выпускае цукру «Літвінскі»

Зладзеі расцягваюць усё, што бачаць, з дома Случака і Нагорнай

На этыкетках Coca Cola з’явіцца беларуская мова

Nashaniva.com