Памерла Надзея Артымовіч
Пісьменніцы з Беласточчыны было 77 гадоў.
03.10.2023 / 13:19
Надзея Артымовіч. Фота: Павел Грэсь
Надзея Артымовіч нарадзілася 8 лютага 1946 года ў Аўгуставе, а яе дзяцінства прайшло ў Бельску Падляшскім, дзе яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі ліцэй імя Тарашкевіча.
У 1965-1967 гады вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, затым беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які скончыла ў 1972 годзе.
Жыла і працавала (у тым ліку перакладчыцай) у Варшаве. Была сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменьнікаў.
Пасля выхаду на пенсію жыла ў Бельску Падляскім.
Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газэце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі») у 1970 годзе.
Надзея Артымовіч выпусціла наступныя зборнікі паэзіі:
- «We śnie w bólu słowa» (1979)
- «Роздумы» (1981)
- «Сезон у белых пейзажах» (1990)
- «З неспакойных дарог» (1993)
- «Дзьверы» (1994, разам з Алесем Разанавым)
- «Лагодны час» (1998)
- «Адплывае спакойнае неба» (1999)
Чытайце таксама:
Памёр акцёр Майкл Гэмбан, вядомы па ролі Дамблдара
Памёр прафесар БДУІР і былы рэктар універсітэта Віктар Ільін