Казахстан забараняе перавозіць на сваю тэрыторыю грузы, перачэпленыя ў Беларусі

Міністэрства транспарту Беларусі афіцыйна паведаміла, што атрымала інфармацыю ад аналагічнага ведамства Казахстана, паводле якой з 9 кастрычніка набудзе моц нарматыўна-прававы акт, які мусіць паўплываць на міжнародныя перавозкі.

03.10.2023 / 21:57

Фота ілюстрацыйнае

Казахстанскі нарматыўна-прававы акт прадугледжвае забарону міжнароднай перавозкі грузаў з трэціх краін у Рэспубліку Казахстан шляхам іх перачэпкі ці перагрузкі на беларускія грузавікі.

Казахстан дазволіў беларускім перавозчыкам дастаўку грузаў пасля выканання аперацый перачэпкі або перагрузкі у канцы траўня. Тады паведамлялася, што дазвол будзе дзейнічаць да канца 2023 года. Да гэтага беларускія перавозчыкі траплялі пад буйныя штрафы і нават канфіскацыю аўтамабіляў.

Схемы з перачэпкай ці перагрузкай ля межаў з Еўрасаюзам з'явіліся як адказ на санкцыі ЕС у дачыненні да беларускіх і расійскіх грузаперавозчыкаў.

Чытайце таксама:

«Рэгіструем нумары машын у Літве, фірмы — у Польшчы і працягваем вазіць». Дальнабойнікі расказалі, як цяпер ездзяць праз польска-беларускую мяжу

Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Перачапляць прычэпы будзе нельга, але перагружаць грузы яшчэ можна — Мытны камітэт

«Яны забіраюць наш хлеб». Казахстанскія перавозчыкі выступаюць за тое, каб Еўрасаюз абмежаваў рух грузавікоў на беларускіх і расійскіх нумарах

Nashaniva.com