За распаўсюд «экстрэмізму» ў Віцебску аштрафавалі грамадзянку Расіі

Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за падпіску на «экстрэмісцкую» старонку пастанавіў аштрафаваць грамадзянку РФ Наталлю Куксёнак, якая жыве ў Віцебску.

05.10.2023 / 13:53

 Гэта другая ў гэтым годзе адміністрацыйная справа, разгледжаная з нагоды распаўсюда «экстрэмізму» ў дачыненні да Куксёнак. Першая была разгледжана напрыканцы жніўня тым жа суддзёй.

У судовым паседжанні стала вядома, што факт «супрацьпраўных дзеянняў» з боку Наталлі быў устаноўлены супрацоўнікамі міліцыі ў будынку Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкама. Згодна з адміністрацыйным пратаколам, дзяўчына ў інстаграме была падпісана на канал Nexta.

Куксёнак у судовым паседжанні сваю віну ў здзяйсненні правапарушэння не прызнала, адмаўляла намер на распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, піша «Віцебская Вясна».

Чытайце таксама:

Працяг аблавы ў Ваўкавыску: паказалі яшчэ шасцярых затрыманых

За «экстрэмізм» будуць судзіць кіраўніцу справамі сельвыканкама з Докшыцкага раёна

Затрымалі доктара санаторыя «Пралеска» і супрацоўнікаў «Беллакта»

Nashaniva.com