Як Расія патлумачыла ў ААН ракетны ўдар па кафэ ў Харкаўскай вобласці

Пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Васіль Нябензя пракаментаваў ракетны ўдар па кафэ ў сяле Граза Харкаўскай вобласці, у выніку якога загінулі 52 чалавекі, піша «Медуза». Такім чынам Расія ўзяла адказанасць за гэта злачынства.

09.10.2023 / 20:22

 

Наступствы ракетнага ўдару ў вёсцы Граза. Фота: «Украінская праўда»

«У момант удару там праходзіла пахаванне аднаго з высокапастаўленых украінскіх нацыяналістаў. Зразумела, у іх удзельнічала мноства яго паплечнікаў-неанацыстаў.

Невыпадкова на здымках, апублікаваных у сацсетках адразу пасля ўдару, амаль усе целы належаць мужчынам прызыўнога ўзросту», — заявіў дыпламат на пасяджэнні ў штаб-кватэры ААН.

Расійскія вайскоўцы 5 кастрычніка нанеслі ракетны ўдар па кавярні і краме ў вёсцы Граза Харкаўскай вобласці. Там праходзілі памінкі па Андрэю Козыру — украінскаму ваеннаму, які загінуў пад Папаснай.

У выніку ўдару загінулі 52 чалавекі, у тым ліку сын Андрэя Козыра Дзяніс, які таксама быў вайскоўцам, жонка Дзяніса Ніна, а таксама яго дзед, бабуля і цешча. Сярод загінулых — васьмігадовае дзіця.

Чытайце таксама:

Падчас удару па кавярні ў Купянскім раёне Украіны загінулі сын і ўдава вайскоўца, памінкі па якім ладзілі

У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны

Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 51 загінулы

«Было б лепш, каб я памёр». Што кажуць жыхары ўкраінскай вёскі Граза пасля ракетнага ўдару

Nashaniva.com