У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны
Падчас выбуху ракеты ў вёсцы Граза Купянскага раёна людзі знаходзіліся ў кавярні на памінках, паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Фота: адміністрацыя Харкаўскай вобласці
«Там былі памінкі па памерлым аднавяскоўцы. Усяго ў вёсцы 300 жыхароў, па адным з кожнага двара былі на памінках», — сказаў Кліменка ў эфіры ўкраінскага агульнанацыянальнага тэлемарафону.
Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі ракетнага ўдару сталі 49 чалавек, уключаючы шасцігадовага хлопчыка. Яшчэ сем чалавек былі параненыя.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары