Званая вячэра Герхарда Шродэра скончылася прыездам паліцыі

Адзін з гасцей набраў сабе напояў на 6000 еўра і адмовіўся плаціць.

17.10.2023 / 11:09

Герхард Шродэр. Фота: Dmitry Lovetsky / AP

У суботу 79-гадовы экс-канцлер Нямеччыны склікаў раўт у рэстаране пяцізоркавага гатэля «Фантэнэ» ў Гамбургу. Паколькі з-за блізкасці да Расіі з палітыкам мала хто мае зносіны, на сустрэчу прыйшлі толькі некалькі самых блізкіх людзей. Яны елі смачныя стравы і выпівалі.

Паводле інфармацыі Bild, сябры загадзя дамовіліся, што Шродэр плаціць за ежу, а напоі кожны аплачвае сам.

Аднак 41-гадовы іранскі бізнэсовец Мазід Й.-Ф. замовіў выпіўкі на 6117 еўра і адмовіўся плаціць. Супрацоўнікі рэстарана выклікалі паліцыю.

Калі вартавыя парадку прыбылі на месца, іранец ужо з'ехаў. На яго напісалі заяву аб махлярстве. У «Фантэне» кажуць, што ён не першы раз не плаціць па рахунку.

Чытайце таксама:

Аднапартыйцы адмовіліся запрашаць Шродэра на юбілей яго партыі

У Нямеччыне звольнілі жонку Шродэра пасля святкавання імі 9 Мая ў пасольстве Расіі

«Калі Шродэр быў канцлерам, Пуцін размаўляў з ім як з дзеншчыком»

Nashaniva.com