Свет11

Аднапартыйцы адмовіліся запрашаць Шродэра на юбілей яго партыі

У гэтым годзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) спаўняецца 160 гадоў. Гэта найстарэйшая партыя краіны, ля вытокаў якой стаялі Фердынанд Ласаль, Вільгельм Лібкнехт, Аўгуст Бебель.

Герхард Шродэр. Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Пры Бісмарку і Гітлеру яна была забаронена, а ў ФРГ доўгія гады знаходзілася ў апазіцыі Хрысціянска-дэмакратычнаму саюзу. Цяпер СДПГ узначальвае кіроўную ў краіне кааліцыю, піша Bild.

Пасля скандалу з наведваннем амбасады РФ 9 мая шэраг сацыял-дэмакратаў прапанаваў выключыць Шродэра з партыі.

Арбітражная камісія СДПГ адхіліла гэтую ініцыятыву. Але экс-канцлера не сталі запрашаць на юбілейныя ўрачыстасці ў Берліне 23 мая.

Генеральны сакратар СДПГ Кевін Кюнерт прама заявіў, што гэта звязана з наведваннем Шродэрам амбасады РФ і «блізкасцю да распальвальніка вайны і агрэсара».

Пры гэтым Шродэра можна будзе ўбачыць 23 мая ў роліку пра гісторыю СДПГ. Па словах Кюнерта, экс-канцлер застаецца «часткай сацыял-дэмакратычнай гісторыі», а «разрыў з Герхардам Шродэрам — гэта не гістарычны, а сучасны разрыў».

Каментары1

  • Шпілі Ўілі
    20.05.2023
    Той выпадак, калі шпег ужо не хавае, што ён шпег, а паплечнікі ведаюць, што ён шпег, але не хочуць гучна казаць, што ён шпег, каб не псаваць рэпутацыю. Дзіўны новы свет.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць