12-гадовы хлопчык хацеў закіпяціць чайнік, а на ім загарэлася адзенне

Здарэнне адбылося ўчора ў Шчучыне, піша БелТА.

26.10.2023 / 09:58

Фота: БелТА

Хлопчык паставіў чайнік на газавую пліту і ўключыў газ. Калі ён павярнуўся спінай да пліты, на ім загарэлася майка. На шчасце, бацькі былі дома. Дзіця паклікала дарослых, а само стала тушыць адзенне вадой.

Бацькі хлопчыка звярнуліся па дапамогу ў райбальніцу. Пасля агляду і аказання медыцынскай дапамогі лекары адпусцілі дзіця дадому для амбулаторнага лячэння.

Чытайце таксама:

У Гродне зарадка ад тэлефона ледзь не спаліла кватэру

У жыхара Гомеля мабільнік загарэўся проста ў машыне. Мужчына атрымаў апёкі

Аргенцінец захацеў зварыць каву на вогнішчы. Атрымаўся пажар фантастычных памераў, эвакуююць цэлымі сем'ямі

Nashaniva.com