Змяняюцца правілы атрымання некаторых польскіх віз

З 13 лістапада змяняюцца патрабаванні да запрашэнняў на шэнгенскія візы з мэтай «дзелавая», паведамляе Vfsglobal.com.

26.10.2023 / 12:42

З 13 лістапада такія запрашэнні трэба будзе рэгістраваць у рэестры запрашэнняў у ваяводстве, як указана ў арт. 50(1) закона «Аб іншаземцах» ад 12 снежня 2013 г.

«У іншым выпадку сапраўднасць подпісу асобы, якая запрашае, павінна быць завераная польскім натарыусам», — паведамляе Vfsglobal.com.

Чытайце таксама:

Беларусы расказваюць, як польскія консульствы адмаўляюць ім у візах

Змяняецца прынцып падачы на польскія нацыянальныя візы

Ці адбярэ Польшча гуманітарную візу або гуманітарны ДНЖ, калі чалавек паедзе ў Беларусь?

Nashaniva.com