Борыс Джонсан стане вядучым на «альтэрнатыўным» тэлеканале

Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі абвясціў, што стане вядучым брытанскага тэлеканала навін GB News. На гэтым канале часта выступаюць палітыкі правага фланга, ён пазіцыянуе сябе як платформу, якая паказвае альтэрнатыўны погляд на падзеі, які адрозніваецца ад традыцыйных СМІ, піша Бі-бі-сі.

27.10.2023 / 18:27

Борыс Джонсан падчас наведвання Кіева 8 верасня 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Джонсан падаў у адстаўку з пасады дэпутата брытанскага парламента ў чэрвені.

У сваёй заяве былы прэм'ер кажа, што з радасцю прыняў прапанову аб працы на тэлеканале.

Ён будзе вядучым дакументальнага серыяла, які «прадэманструе сілу Брытаніі па ўсім свеце», а таксама возьме ўдзел у асвятленні брытанскіх парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца налета.

«Я буду гаварыць пра велізарныя магчымасці, што адкрываюцца для Вялікабрытаніі, гэтак жа, як і пра складанасці. І пра тое, чаму нашы найлепшыя дні наперадзе», — сказана ў заяве Джонсана.

Чытайце таксама:

Борыс Джонсан згадаў палітвязняў Беларусі і падтрымаў кампанію па іх вызваленні

Борыс Джонсан назваў яшчэ адну пагрозу для Украіны, апроч Расіі

Борыс Джонсан знайшоў сабе працу. І ганарар прыстойны, і праца па першай спецыяльнасці

Nashaniva.com