Былы прэм'ер Вялікабрытаніі адзначыў важнасць стабільнай падтрымкі для Украіны.

Па словах Джонсана важна, каб ЗША працягвалі стабільна пастаўляць зброю Украіне, як піша «Еўрапейская праўда».
Ён заявіў, што, акрамя ўласна расійскага войска, самым вялікім ворагам украінцаў цяпер можа стаць «стомленасць ад Украіны».
«Але яны павінны атрымаць перамогу, гэта абсалютна неабходна», — падкрэсліў Джонсан, тлумачачы, што гэта жыццёва важна для дэмакратыі і свабоды ва ўсім свеце.
Ён таксама заявіў, што «не павінна быць апраўданняў» з адкладваннем уступлення Украіны ў НАТА.
«Апошнімі пярэчаннямі было тое, што гэта будзе выглядаць правакацыйна для Уладзіміра Пуціна. Але мы ўжо бачылі, што адбываецца, калі Украіна не ў НАТА — мы так справакавалі найгоршую вайну ў Еўропе за апошнія 80 гадоў».
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары